Парламент Аўстраліі
Аўстралія |
Гэта табліца прысвечана тэме:
Палітыка і ўрад Аўстраліі |
Выканаўчая ўлада Заканадаўчая ўлада Судовая ўлада |
Выканаўчая ўлада Заканадаўчая ўлада |
Зялёныя · Лейбарысцкая · Аграрная ліберальная партыя · Сям’я перш за ўсё · Ліберальная · Нацыянальная |
Парламент Аўстраліі — вышэйшы заканадаўчы орган Аўстралійскага Саюза. З’яўляючыся двухпалатным, аўстралійскі парламент у значнай ступені змадэляваны паводле Вестмінстарскай традыцыі, хоць на структуру і функцыі моцна паўплываў досвед ЗША (першым чынам, структура Кангрэса ЗША). Паводле часткі 1 главы 1 Канстытуцыі Аўстраліі, у Парламент краіны ўваходзяць Каралева Вялікабрытаніі, Сенат і Палата прадстаўнікоў.
Ніжняя палата Парламента, Палата прадстаўнікоў, у наш час складаецца са 150 дэпутатаў, кожны з якіх прадстаўляе асобную выбарчую акругу. Колькасць месцаў у палаце не з’яўляецца фіксаванай і можа змяняцца. Напрыклад, па выніках парламенцкіх выбараў 1993 года ў палаце было 147 месцаў, у 1996 годзе — 148 месцаў, а ў 2001 годзе — 150 месцаў. Дэпутаты Палаты абіраюцца на 3 гады па мажарытарнай выбарчай сістэме абсалютнай большасці з двухпартыйным пераважным (прэферэнцыяльным) галасаваннем.
Верхняя палата Парламента, Сенат, складаецца з 76 членаў — па 12 ад кожнага штата і па 2 ад кожнай кантынентальнай тэрыторыі. Сенатары абіраюцца на аснове прапарцыйнай выбарчай сістэмы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сваю гісторыю Парламент Аўстраліі вядзе яшчэ з сярэдзіны XIX стагоддзя, калі былі сфарміраваны парламенты будучых аўстралійскіх штатаў (тады яшчэ брытанскіх калоній): у 1856 годзе — парламенты Новага Паўднёвага Уэльса, Вікторыі і Тасманіі, у 1857 годзе — Паўднёвай Аўстраліі, у 1860 годзе — Квінслэнда, у 1890 годзе — Заходняй Аўстраліі. Пасля ўтварэння ў 1901 годзе Аўстралійскага Саюза адбылося і фарміраванне першага федэральнага Парламента Аўстраліі, які быў афіцыйна адкрыты ў Мельбурне 9 мая 1901 года. У перыяд з 1901 па 1927 гады Парламент краіны засядаў у будынку Парламента штата Вікторыя ў Мельбурне, бо сталічны горад, вызначаны Канстытуцыяй, яшчэ не быў пабудаваны. 9 мая 1927 года адбыўся афіцыйны пераезд федэральнага Парламента ў нацыянальную сталіцу, горад Канберу, а 9 мая 1988 года — перамяшчэнне ў сучасны будынак.
Партыйнае прадстаўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]У краіне існуюць тры буйныя палітычныя партыі:
- Аўстралійская лейбарысцкая партыя — Australian Labor Party,
- Ліберальная партыя Аўстраліі — Liberal Party of Australia,
- Нацыянальная партыя Аўстраліі — National Party of Australia.
Незалежныя дэпутаты і некаторыя дробныя партыі таксама прадстаўлены ў парламенце — галоўным чынам у верхняй палаце, але іх уплыў малаважны. Да іх адносяцца:
- Аўстралійскія зялёныя — Australian Greens,
- Сям’я перш за ўсё — Family First Party,
- Аўстралійскія дэмакраты — Australian Democrats.
Пачынаючы з парламенцкіх выбараў 1996 і да 2007 года ва ўладзе знаходзілася кааліцыя Ліберальнай і Нацыянальнай партый, якая ўзначальваецца прэм’ер-міністрам Джонам Ховардам. З 2007 года кіраўніцтва краінай узначальвае Кевін Рад, лідар Лейбарысцкай партыі. У 2010 годзе яго зрушыла з пасады яго намесніца Джулія Гілард.
Ва ўсіх штатах і тэрыторыях краіны, акрамя штата Заходняя Аўстралія (дзе ва ўладзе знаходзіцца Ліберальная партыя), ва ўладзе знаходзіцца Лейбарысцкая партыя.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Парламента Аўстраліі (англ.)
- Канстытуцыя Аўстраліі (англ.)